21.06.2018 / 15:01

Афшоры Месі і Назарбаевых — апублікавалі другую частку «Панамскага архіва» 1

Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) апублікаваў новыя дакументы з «Панамскага архіва», звязаныя з юрыдычнай кампаніяй Mossack Fonseca, якія ахопліваюць перыяд 2016—2017 гадоў. Па дадзеных журналістаў, фірма першапачаткова не ведала і не магла ідэнтыфікаваць амаль 75% сапраўдных уладальнікаў афшорных кампаній. Піша выданне «Настоящее время».

Адэскі мэр-расеец

Генадзь Труханаў, мэр Адэсы, які знаходзіцца пад карупцыйным расследаваннем, усё ж такі мае расійскае грамадзянства, вынікае з новай уцечкі. Журналісты-даследчыкі ў архівах выявілі копію яго расійскага пашпарта. Згодна з украінскім заканадаўствам, мець другое грамадзянства забаронена.

Гадамі Труханаў адмаўляў наяўнасць у сябе расійскага пашпарта, што пацвярджала і Масква, і Кіеў. Нягледзячы на тое, што ўкраінскія журналісты знаходзілі звесткі Труханава ў базах расійскай Федэральнай падатковай службы, СБУ ніякіх пацверджанняў наяўнасці ў мэра Адэсы другога грамадзянства так і не знайшла. У 2016 годзе расійскі консул Валерый Катункін афіцыйна заяўляў, што ў Труханава няма расійскага грамадзянства.

Па дадзеных украінскіх журналістаў, Труханаў атрымаў пашпарт яшчэ ў 2011 годзе. У копіі, апублікаванай OCCRP, тэрмін дзеяння пашпарта ўказаны з 26 чэрвеня 2003 гады па 26 чэрвеня 2008 года.

Больш за тое, з новай уцечкі вынікае, што з сям'ёй Труханава звязаны як мінімум дзве афшорныя кампаніі. Імі валодае яго дачка Кацярына, зарэгістраваная па адрасе ў маскоўскай кватэры, якой, у сваю чаргу, з 2003 года валодае маці адэскага мэра. Але гэтую нерухомасць Труханаў ні разу не дэклараваў, а, згодна з афіцыйнай дэкларацыяй, яго маці жыве з ім. На просьбы журналістаў у каментары Труханаў не адказаў.

Афшоры Месі

Згодна з новай уцечкай, аргенцінскі футбаліст Ліянэль Месі і яго бацька ўхіляліся ад выплаты падаткаў праз панамскую кампанію.

Нягледзячы на тое, што яшчэ ў 2016 годзе Месі заявіў журналістам, што яго кампанія Mega Star Enterprises Inc. «наогул неактыўная», новая ўцечка дакументаў указвае на тое, што бізнэс знакамітага футбаліста ўсё-ткі вядзе дзейнасць. Па дадзеных аднаго з супрацоўнікаў Mossack Fonseca, іх уругвайскі офіс валодае пацвярджэннем.

У лютым 2017 года юрысты накіравалі аргенцінскім уладам даклад аб «падазронай актыўнасці» бізнэсу Месі.

Знішчаная перапіска для аргенцінскага прэзідэнта

OCCRP ва ўнутранай перапісцы супрацоўнікаў паміж панамскім і ўругвайскім офісамі даведалася аб планах супрацоўнікаў падрабіць дакументы, звязаныя з афшорнымі кампаніямі цяперашняга прэзідэнта Аргенціны Маўрысіа Маркі на Багамах.

Супрацоўнікі хацелі задняй датай падпісаць дакумент аб уласніку, каб схаваць тое, што Mossack Fonseca не ведала, што іх кліент — аргенцінскі прэзідэнт. Тым не менш супрацоўнікі адмовіліся ад ідэі, таму што яна «занадта рызыкоўная».

Як высветлілі журналісты, Mossack Fonseca таксама не ведала пра сувязі сям'і Маркі з BF Corporation, якая вядзе дзейнасць з нямецкімі банкамі афшорнай кампаніяй, якой валодалі двое братоў Маркі. За дзень да абрання Маркі ў 2015 г. кампанія перавяла ўсе свае актывы ў швейцарскі банк і папрасіла банк Германіі «знішчыць усю перапіску».

Прысмакі Казахстана, канадскія лясы і ўрад Малайзіі

З новых дакументаў вынікае, што дачка прэзідэнта Казахстана і старшыня Камітэта па міжнародных адносінах, абароне і бяспецы Сената краіны Дарыга Назарбаева з 2007 года аднаасобна валодае кампаніяй Asterry Holdings Ltd. на Брытанскіх Віргінскі выспах. Менавіта гэтая кампанія праз ланцужок іншых валодае часткай актываў кандытарскага бізнэсу Казахстана, сцвярджаюць журналісты. На запыты каментара Назарбаева не адказала.

OCCRP таксама выявіла, што адна з кампаній, зарэгістраваных на Брытанскіх Віргінскі выспах, належыць брату былога прэм'ер-міністра Малайзіі Наджыбу Разаку. Зараз у дачыненні да Разака вядзецца расследаванне — за час яго кіравання з дзяржаўнага інвестыцыйнага фонду зніклі некалькі мільярдаў даляраў. У прыватнасці, пракуратура расследуе інцыдэнт, калі з рахункаў фонду былі пераведзеныя $10,6 млн на банкаўскі рахунак Разака.

Сярод новых дакументаў журналісты таксама выявілі шэраг кампаній, якія належаць нашчадкам знакамітага французскага ювеліра П'ера Карцье. Па дадзеных OCCRP, сям'я Карцье праз панамскія афшорныя кампаніі валодала ўчасткам лесу ў Канадзе і некалькімі рахункамі ў швейцарскіх банках. Ні спадчыннікі, ні іх фінансавыя дарадцы не пагадзіліся даць каментар журналістам.

0
Футляр от виолончели / Адказаць
21.06.2018 / 15:59
все нажито непосильным трудом
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру