21.06.2018 / 16:16

«Шикарный перс, невероятно трусливый и беззащитный»: чаму я не ведаю, як размаўляць з людзьмі, якія так гавораць 36

Піша ў сябе ў фэйсбуку Стась Карпаў.

Дачы — такое, ведаеце, месца, дзе можна сустрэць. Сёння я сустрэў «далёкую суседку». Жанчыну каля 70-ці. Яна спытала пра нашага ката, які здрыснуў у невядомым кірунку (знайшоўся), а пасля сказала: «У нас, знаете лі, был шікарный перс, невероятно труслівый і беззащітный…» — сказала такім пявучым, прыгожым, пастаўленым голасам. І я зразумеў, што не слухаю яе. Я думаў: як мне адказваць гэтай жанчыне. Як з ёй гаварыць?

Для мяне прасцей размаўляць з дзядзям Васем праз дарогу, які на пытанне «Ці не бачылі вы ката?» адказаў бы: «Не. А чо, з'**ся (збег)? Убачу — прынясу».

А як размаўляць з жанчынай з доўгай шыяй, жэстыкуляцыяй, паставай балерыны — у якой быў «шікарный перс»?

Я не ведаю, як з такімі людзьмі размаўляць. У іх усё прыгожае, але чужое. Выбар тэм, інтанацыя, спосаб складання сказаў.

Калі завесці размову пра Крым — то не дай бог, каб такі чалавек быў з табой не згодны.

Я бачыў адну такую жанчыну. Яна прыехала з Канады. Такая ж прыгожая ў свае гады. Такая ж з «шікарнымі персамі, восторженнымі отзывамі, неізбывнымі печалямі, пікантнымі подробностямі» — ну отэта от…

Пра Пуціна яна казала «восторженно», духоўнасць яна азначала як «ісконную і всепронікающую».

І такому чалавеку нельга сказаць, каб ён рот заваліў і каб башкой падумаў.

Гэты піцерскі пранонс, гэтыя маналогі, якія засталіся на языку пасля перажоўвання Булгакава, — яны адразу страляюць мне ў галаву. Я баюся такіх людзей. Я люблю людзей, якія п'юць гарэлку, шмат смяюцца і ўмеюць лаяцца. Так, сярод апошніх шмат быдла. Але правільна казаць: таксама шмат быдла.

Стась Карпаў

9
олег / Адказаць
21.06.2018 / 16:26
последняя фраза - шикарна!!!!!!!!!!!
37
? / Адказаць
21.06.2018 / 16:32
Это колхозное восприятие.
4
смех! / Адказаць
21.06.2018 / 16:44
Ну, здасьце! Такія разгаворы мне, напрыклад, нясуць толькі радасць! Прычым не проста праслухаць, а ўдзельнічаць на высокай, т. сказаць, ноце. Такое нарошна не прыдумаеш, гэта як добры анекдот, які потым яшчэ можна некаму расказаць і разам ад душы пасмяяцца. Вось і гэты расповяд не абурае, а толькі падымае настрой!
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру