21.06.2018 / 16:20

Актывісты выпусцілі сурвэткі з беларускімі словамі ФОТЫ 5

Папулярызатары бізнэсу па-беларуску say.by выпусцілі сурвэткі з беларускімі словамі, якія дапамогуць наведвальнікам кафэ і рэстаранаў замаўляць па-беларуску.

Пілотную партыю выпусцілі сумесна з eDraniki.by і кожны, хто замовіць у іх дранікі (праз інтэрнэт ці на фудкорце Арэна-Сіці), зможа зацаніць прыдумку.

5
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
21.06.2018 / 16:35
Не трэба прывучаць людзей перакладаць у галаве з рускай на беларускую. Няўжо б яны не зразумелі сэнсу беларускага 'смачна есці'? Нашто тлумачыць па-руску, калі льга па-беларуску? Гэта ж тое самае, што і пісаць вершы з дапамогаю руска-беларускага слоўніка, а не, напрыклад, тлумачальнага. Нічога вартага з гэтага не выйдзе.  
7
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
21.06.2018 / 16:39
Дарэчы, 'замаўляюць' скаціну ці чалавека, каб не хварэлі на якую ліхаманку і да т.п. Па-беларуску ж - 'заказваюць', слова, што фіксуецца яшчэ слоўнікам Насовіча (1870).
Цікава, а як 'заказчыка' назавяцё? 'Замоўшчыкам'? 'Замоўнікам'? А мо 'змўнікам'? Ха. 
3
Аляксандр / Адказаць
21.06.2018 / 18:00
Студэнты філфака БДУ, улічвайце, што для тлумачальнага слоўніка месца на сурвэтцы можа не хапіць :-)

Усе словы перакласці, а два пакінуць без перакладу? Павінны быць яшчэ й добры дызайн на вельмі абмежаванай прасторы.

Апроч таго, такія сурвэткі будуць цікавыя і турыстам, якія па-беларуску ня ведаюць аніводнага слова. А тут вам і невялікае паглыбленне ў культуру краіны.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру