21.06.2018 / 15:57

Участковы схаваў жанчыну ад п'янага мужа ў сябе дома 11

У мястэчку Поразава Свіслацкага раёна 43-гадовы мясцовы жыхар вытварыў такое, ад чаго, працверазеўшы, быў у шоку, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Ён піў увесь дзень, пастаянна чапляючыся да сужыцелькі — то душыў яе, то пагражаў забіць. Жанчына звярнулася па дапамогу да ўчастковага, і той схаваў яе ў сябе дома.

Праз некалькі гадзін п'яны муж выбраўся на разборкі. Ён прыйшоў дахаты да ўчастковага, дзе размахваў нажом і патрабаваў аддаць яму зброю і ключы ад службовага аўтамабіля.

Участковы перамог яго хітрасцю — запрасіў зайсці ў хату, а там заваліў няпрошанага госця на падлогу з дапамогай калегі, які быў у яго ў гасцях.

На раніцу п'яны муж дазнаўся, што на яго заведзена крымінальная справа за разбой. Магчымае пакаранне — да 15 гадоў зняволення.

2
Справедливый / Адказаць
21.06.2018 / 16:16
Лучше посадить надолго, иначе может произойти преступление
2
Алесь / Адказаць
21.06.2018 / 16:36
Нужен закон позволяющий применять высоковольтный шокер против пьяных дебоширов. Глядишь бы утром всего лишь болью в мышцах, а не 15 годами отделался.
2
Пацыфіст / Адказаць
21.06.2018 / 16:41
А куды ёй было дзявацца?! Дзе абяцаны Закон супраць сямейнага гвалту?! Складваецца ўражанне, што начальнічкі ніяк не хочуць за некалькі год Закон прыняць! Напэўна літараў вельмі многа, ці вырашаюць на якой мове прыняць і не могуць знайсці кансэнсусу!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру