29.10.2008 / 21:13

Акцыя Салідарнасьці з Баразенкам + фота 3

На Кастрычніцкай плошчы Менску адбылася акцыя салідарнасьці са зьняволеным Аляксандрам Баразенкам.

На Кастрычніцкай плошчы Менску адбылася акцыя салідарнасьці са зьняволеным Аляксандрам Баразенкам. Паўтара дзесятка чалавек з «Маладой Беларусі» і «Эўрапейскай Беларусі» выйшлі з партрэтамі палітвязьня.

Сярод удзельнікаў былі Артур Фінькевіч, Уладзімер Сяргееў, Алесь Круткін. Акцыя доўжылася хвілін пятнаццаць. За гэтым назіралі супрацоўнікі АМАПу, але нікога не затрымлівалі.

ЗП

0
Тацяна / Адказаць
29.10.2008 / 22:20
Паўтара дзясятка чалавек з Маладой Беларусі і Эўрапейскай Беларусі? Здаецца, з Маладой Беларусі прысутнічалі толькі зазначаныя спадары Фінькевіч, Круткін і Сяргееў Уладзь, астатнія - у асноўным, дзяўчо з ЭБ...дык дзе ж самы масавы моладзевы рух Беларусі? З.Ы А на фотках Артура і не пазнаць...добра ўкормлены хлапец стаў ; )
0
Лёкса / Адказаць
30.10.2008 / 00:10
Тацяна, вы пэўна з МФу? Не дае вам спакою гэта маладая беларусь... Я думаю, цяпер варта засяродзіца на самакрытыцы ;)
0
Уладзь Сяргееў / Адказаць
30.10.2008 / 17:32
Дзякуй усім, хто адгукнуўся і прыйшоў падтрымаць чалавека. Тацяна, Вы памыляецеся, ад "МБ" прысутнічала 7 актывістаў, хаця акцыя не была пад эгідай якіх-небудзь арганізацый. Маладафронтаўцаў я, між іншым, таксама запрашаў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру