Каля 10 тыс. чалавек прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, што прайшоў у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», паведамляе БелТА.

Жалобная цырымонія пачалася а палове чацвёртай раніцы з лазернай пастаноўкі «Уварванне» пад фанаграму з сімфоніі Дзмітрыя Шастаковіча. На ўстаноўленым ля Вечнага агню экране мяняліся фатаграфіі абаронцаў крэпасці. Вядучыя расказвалі гісторыі іх гераічнай гібелі. Потым адбылася інсцэніроўка боя 22 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0