У сераду супрацоўнікамі міліцыі ў Менску быў затрыманы грамадзянін, што спрабаваў незаконна рэалізаваць 100 квіткоў на матч групавога турніру Лігі чэмпіёнаў БАТэ — «Зэніт».

Матч пройдзе ў сераду 5 лістапада на сталічным стадыёне «Дынама».

Гэта пакуль самая вялікая партыя білетаў, якую меліся распаўсюдзіць незаконна.

Пры гэтым білеты наміналам па 50 тыс. затрыманы прапаноўваў набыць за 150 тыс. рублёў, наварыўгшы на кожным білеце 100 тыс., а ўсяго — 10 млн рублёў.

У дачыненьні да яго быў складены пратакол паводле арт. 12.7 КоАП (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць).

У сераду таксама былі выяўленыя выпадкі незаконнай рэалізацыі білетаў цераз інтэрнэт па цане ад 60 да 210 тыс. рублёў (коштам наміналу 10 і 50 тыс. рублёў адпаведна), паведамляе прэс‑служба ГУУС Менгарвыканкаму.

Пазьней у ходзе адпрацоўкі апэратыўнай інфармацыі на наступны дзень супрацоўнікі міліцыі сумесна з супрацоўнікамі інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ленінскім раёне сталіцы затрымалі студэнта 4-га курсу мэханіка-матэматычнага факультэту БДУ і студэнта 4-га курсу аўтатрактарнага факультэту БНТУ. Першы прадаў два квіткі за 180.000 рублёў (а набыў за 10.000), другі -- тры білеты, але за 210.000 рублёў.

У Фрунзенскім раёне сталіцы потым затрымалі яшчэ двух чалавек, зазначаюць у ГУУС Менгарвыканкаму.

***

Нагадаем, што білеты на матч БАТЭ — «Зэніт» прадаліся ў касах менскага стадыёна «Дынама» і гарадзкога стадыёну ў Барысаве за лічаныя гадзіны, збольшага зноў трапіўшы ў рукі спэкулянтаў.

І першы блін выйшаў камяком (білеты на матч БАТЭ — «Ювэнтус»), і другі, і, кажуць, будзе трэці: квіткі на матч БАТЭ — Рэал, што пройдзе 25 лістапада.

Непрадуманая палітыка рэалізацыі білетаў, хоць па 10, хоць па 100, хоць па 500 білетаў у адныя рукі і прыводзіць да такіх маніпуляцый. У Санкт-Пецярбургу білеты на матч Зэніт - БАТЭ прадаваліся паводле схемы: адзін білет у адныя рукі. Можна было купіць і блізкім сваякам, але пры наяўнасьці з сабой іх пашпарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?