Спецыялісты кампаніі ESET выявілі новы траян, які распаўсюджваецца пад выглядам карысных дадаткаў для Android.
Праграма, названая HeroRat, атакуе ахвяр, якія запампавалі падробленыя дадаткі ў неафіцыйных крамах. Зламыснікі завабліваюць карыстальнікаў абяцаннямі накруціць падпісчыкаў у сацсетках або падарыць пэўную суму ў крыптавалюце. Пасля запуску заражанага алгарытму праграмы выдаюць паведамленне пра памылку і і інсцэнуюць самавыдаленне. На самай справе алгарытм працягвае працу.
HeroRat бярэ захоплены гаджэт пад поўны кантроль: перахапляе трафік мабільнай прылады, крадзе інфармацыю і самастойна змяняе налады. Кіберзлачынцы могуць аддалена кіраваць яго дзеяннямі праз бот у Telegram.
Спецыялісты па кібербяспецы рэкамендуюць Android-карыстальнікам не ўзаемадзейнічаць з неафіцыйнымі крамамі дадаткаў. Па іх дадзеных, у Google Play дадзеная пагроза адсутнічае.