Увечары 21 чэрвеня ў Бабруйску, у адным з цэхаў ААТ «ФанДАК», адбыўся выбух, а потым і пажар. У выніку ёсць пацярпелыя, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Каля 19.00 падчас змены ў цэху выпуску ДСП адбыўся выбух, які пацягнуў ўзгаранне. Адзін рабочы 1995 г.н. пацярпеў, з апёкамі ён шпіталізаваны. Ад выбуховай хвалі пацярпелі 2 жанчыны, іх агледзелі медыцынскія работнікі. Выбух меркавана адбыўся з-за збою ў працы абсталявання.

Акалічнасці здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0