Суддзя растлумачыў, што доказы, якія сведчаць супраць іх, з'яўляюцца «важкімі і грунтоўнымі».

Паводле прысуду, 37-гадовым сёстрам, якія некаторы час былі порна-актрысамі ў Брытаніі, цяпер трэба будзе правесці паўгода за кратамі, а пасля вызвалення яны павінны быць дэпартаваныя. Тым не менш, у выпушчаных раней пад заклад Алены і Сашы, якія, дарэчы, не прысутнічалі ў судзе, ёсць месяц на падачу апеляцыі. Пра гэта паведамляе Daily Mail, нагадваючы, што родам сёстры з Беларусі, раней насілі прозвішча Веліканавы, аднак 8 гадоў таму атрымалі грамадзянства Вялікабрытаніі.

Яны прыехалі ў Лондан пасля знаёмства з брытанскім рэжысёрам Майлзам Паркерам. У 2001-м Алена выйшла за яго замуж. Услед за ёй змяніла прозвішча і яе сястра. Дзяўчаты вывучалі ў Вялікабрытаніі юрыспрудэнцыю. Так, Алена з 2002-га па 2007-ы была студэнткай Лонданскага і Вестмінстэрскага ўніверсітэтаў.

Затым сёстры з'ехалі ў Дубай, дзе жылі, здымаючы агульную кватэру. Абедзве ўладкаваліся працаваць у юрыдычную фірму Al Safar & Partners: Алена — старшым кансультантам, Саша — спецыялістам.

Жанчын затрымалі ў жніўні 2017-га на выхадзе з бара гасцініцы ў раёне Аль-Барша, піша Daily Mail. Інцыдэнт пачаўся з таго, што супрацоўнікі хуткай спрабавалі аказаць дапамогу Алене, якая параніла руку, пры гэтым адна з сясцёр, як сцвярджаецца, ударыла парамедыка дзверцамі аўтамабіля.

Як было агучана ў судзе, нягледзячы на тое, што сам супрацоўнік хуткай не хацеў высоўваць ніякіх абвінавачванняў, паліцыя вырашыла затрымаць жанчын, паколькі яны былі нецвярозымі.

Па версіі абвінавачвання, калі сясцёр прывезлі да ўчастка, адзін з паліцэйскіх пайшоў па вузейшыя кайданкі, пакінуўшы затрыманых у машыне разам з калегам-жанчынай. Як сцвярджаецца, Алена і Саша раптам без дай прычыны накінуліся на яе, павалілі на падлогу і пачалі збіваць і драпаць, наносячы ўдары па спіне і галаве.

Самі сёстры сваю віну катэгарычна адмаўлялі. Яны таксама заявілі, што пасля арышту падвергліся катаванням з боку паліцэйскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?