У Магілёве падчас дарожнага канфлікту адзін кіроўца збіў іншага. Аб гэтым паведамляецца на сайце УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Канфлікт адбыўся на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Бялінскага. Як высветлілася, адзін з кіроўцаў быў незадаволены стылем кіравання 51-гадовага мужчыны і рэзкім тармажэннем прымусіў таго спыніць аўтамабіль. «Выйшаўшы з транспарту, ён пачаў сыпаць пагрозамі, а пасля, калі слоў аказалася недастаткова, ударыў кіроўцу кулаком у твар, зламаўшы сківіцу», - распавялі ў міліцыі.

Вінаватым быў раней не судзімы 30-гадовы майстар адной з арганізацый горада. Раней ён ужо затрымліваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0