30 кастрычніка 1988 года тысячы мянчан на заклік пісьменьніцкай суполкі «Тутэйшыя» прыйшлі да Ўсходніх могілак. Стуль меркавалася скіравацца да ўрочышча Курапаты, у якім саветы загубілі тысячы людзей.

Гэта была першая акцыя, на чале якой устаў Народны Фронт «Адраджэньне». Упершыню перад людзьмі выступіў Зянон Пазьняк, будчы лідэр нацыянальнага руху.

Напалоханыя савецкія ўлады накіравалі супраць мірных грамадзянаў ўнутраныя войскі. Пры разгоне людзей упершыню ў СССР ужылі сьлезацечны газ «Чаромха». Кадры з разгону, прадэманстраваныя на савецкім ТВ, мелі моцны ўплыў на сьвядомасьць людзей. Мільёны беларусаў даведаліся, што ў краіне існуе арганізаваны нацыянальны рух і былі ўзрушаныя шматлікасьцю праціўнікаў савецкай улады.

Дзясяткі людзей былі затрыманыя, але гэта ўжо не магло спыніць хвалю. Людзі пачалі арганізоўвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?