22.06.2018 / 15:27

Жыхарка Гродзеншчыны знайшла ў пакунку з курынымі шыямі чалавечы палец асцярожна, жудаснае фота! 16

Жудасную знаходку зрабіла жыхарка Гродзенскай вобласці, калі адкрыла пачак з курынымі субпрадуктамі. Там яна знайшла чалавечы палец, а міліцыя ўжо адшукала яго меркаванага ўладальніка, перадае TUT.BY.

Жанчына купіла набор курыных шыек, а 21 чэрвеня дастала іх з маразілкі і пакінула на кухні, каб прыгатаваць пазней. І неўзабаве жахнулася, калі ўнутры разгледзела нешта падобнае да чалавечага пальца. Мясцовыя жыхары апублікавалі ў сацсетках здымак.

Фота: даслана чытачом

Пакупніца адразу выклікала міліцыю, і супрацоўнікі адшукалі мужчыну з падобнай траўмай. Паводле інфармацыі TUT.BY, ім аказаўся супрацоўнік птушкафабрыкі ў Мінскай вобласці, дзе ў канцы траўня і быў выпушчаны той пачак субпрадуктаў.

Ва УУС Мінаблвыканкама пацвердзілі, што міліцыя разбіраецца ў абставінах гэтага выпадку.

«Ад жыхаркі Гродзенскай вобласці паступіла паведамленне аб выяўленні ў пакунку з мясной прадукцыяй фалангі пальца. Прадукцыя выраблена на адным з прадпрыемстваў Мінскай вобласці. Праводзіцца праверка. Не выключаецца, што інцыдэнт меў месца ў выніку здарэння на вытворчасці», — паведамілі TUT.BY у абласным упраўленні ўнутраных спраў.

Мясцовыя жыхары абураныя і задаюцца пытаннем: якія меры прыме само прадпрыемства і службы кантролю. Паводле неафіцыйных звестак, у пацярпелага работніка фабрыкі адсутнічалі фалангі на некалькіх пальцах.

1
LMI / Адказаць
22.06.2018 / 15:37
Хутка і голавы находзіць будзем
0
увы / Адказаць
22.06.2018 / 15:59
значит зоновские условия на фабричке, раз работник испугался о такой травме заявить.
0
Страна для жизни / Адказаць
22.06.2018 / 16:01
Ну и как обычно - бытовая травма, в лучшем случае. Но так как всё выплыло наружу, то уже таким не отмажешься. Интересно, в конечном итоге будет оформлена производственная травма, со всеми вытекающими последствиями?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру