У Віцебску з чацвёртага паверха дома ўпаў мужчына, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.

Няшчасны выпадак адбыўся па вул.Леніна, 3А каля 10:26. 37-гадовы мужчына зваліўся з балкона чацвёртага паверха на казырок другога, пад якім размешчана крама. З закрытай чэрапна-мазгавой траўмай ён шпіталізаваны.

Са слоў пацярпелага, на балконе яго закрыла бабуля. Пры спробе спусціцца з дапамогай вяроўкі ён сарваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0