22.06.2018 / 17:06

Міністр спорту Кавальчук: Падтрымка зборнай Расіі ў Беларусі забяспечаная на 100% 68

Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук сустракаўся з расійскімі журналістамі ў Маскве. Ён адзначыў, што за футбольную зборную Расіі ў нас заўзеюць, як за сваю родную, перадае ria.ru.

«Хачу павіншаваць вас з паспяховым выступленнем зборнай Расіі на чэмпіянаце свету. Мы ўсе ў Беларусі заўзеем, перажываем і трымаем кулакі за вашу каманду. Мы вас падтрымліваем, і калі вашы футбалісты, напрыклад, забівалі мячы у матчы з камандай Егіпта, радасныя крыкі былі чуваць і ў кватэрах, і ў кафэ, і на вуліцах. Адчуванні былі такія ж, як і пры поспехах зборнай Беларусі. Падтрымка расійскай зборнай у Беларусі забяспечана на 100%», — адзначыў Кавальчук.

Сяргей Кавальчук быў прызначаны міністрам спорту і турызму сёлета. Да гэтага ён працаваў у службе аховы прэзідэнта.

Апытанне на самым буйным спартыўным сайце Беларусі pressball.by паказала, што за зборную Расіі балеюць 49% чытачоў.

На сайце by.tribuna.com — 40%.

ЗП

3
Чорны Война / Адказаць
22.06.2018 / 17:11
Ніжэй кланяйся, халоп!
5
касманаўт / Адказаць
22.06.2018 / 17:15
Ну калі толькі сярод тых, хто займае пасады
2
Мiкалай / Адказаць
22.06.2018 / 17:16
Як у "Аперацыi Ы" ..
Прабачце, не мы, а вы.
Паказаць усе каментары/ 68 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру