Маскоўскія сайты паведамляюць, што заведзеная крымінальная справа на грамадзяніна Беларусі, якога падазраюць у шматразовых згвалтаваннях непаўналетняга хлопчыка.

У паліцыю звярнуўся бацька хлопчыка, які з’яўляецца святаром у храме Іверскага абраза Маці Божай. Ён і ўказаў на злачынцу.

Святар наняў беларуса на працу для выканання розных гаспадарчых працаў.

Мяркуецца, што месцам злачынстваў была бытоўка, дзе пражываў беларус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?