Рассельгаснагляд адмяніў уведзеныя 4 чэрвеня абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі.
У дакуменце ведамства названыя прадпрыемствы, якія маюць права пастаўляць малако, вяршкі і сыроватку малочную налівам (у тым ліку ў спажывецкай тары аб'ёмам больш за 2,5 літра):
- ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат»;
- СААТ «Ляхавіцкі малаказавод»;
- Ваўкавыскае ААТ «Беллакт»,
- КВУП «Мазырскія малочныя прадукты»,
- ААТ «Тураўскі малочны камбінат»,
- ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат».
Расія з 6 чэрвеня ўвяла часовыя абмежаванні на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі.