22.06.2018 / 17:57

Чарнігаўскія памежнікі затрымалі беларуса пры спробе вывазу з Украіны запчастак да зброі 3

Ва ўкраінскім пункце пропуску «Новыя Ярылавічы», што на мяжы зь Беларусьсю, затрымалі беларускага грамадзяніна, які спрабаваў вывезьці з Украіны бяз мытнага афармленьня запчасткі да стралковай зброі, піша «Радыё Свабода».

«Беларуса затрымалі і перадалі іншым праваахоўным органам. Яны вывучаць абставіны і потым будуць прымаць рашэньне аб яго прававой адказнасьці», — паведаміў Свабодзе памочнік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Алег Слабадзян.

Паводле яго, падчас правядзеньня памежна-мытнага афармленьня аўтобусу, які накіроўваўся ў Гомель, усе пасажыры заявілі пра адсутнасьць забароненых прадметаў да перамяшчэньня празь дзяржаўную мяжу, аднак службовы сабака знайшоў у багажы зброю.

Канфіскаваныя 18 запасных частак, зьнешне падобных на дэталі да стралковай зброі, а таксама штых да вінтоўкі Мосіна ўзору 1891 году накіраваныя на экспэртызу, а на грамадзяніна Беларусі «складзеныя адпаведныя працэсуальныя дакумэнты».

Згодна з украінскім заканадаўствам, перамяшчэньне зброі і запчастак да яе празь дзяржаўную мяжу ажыцьцяўляецца пры наяўнасьці дазволаў праваахоўных органаў. За незаконнае перамяшчэньне зброі і запчастак Крымінальны кодэкс Украіны прадугледжвае як штраф, гэтак і пазбаўленьне волі.

1
Кот Мартын / Адказаць
22.06.2018 / 20:55
Бред...водяной пистолет тоже заберут на "Новых Яриловичах " ?
           к ГПС Украины вопрос - а ГГ с РФ на участке Луганская область, Донецая область  так же хорошо охраняется ?
3
⋆Апрель⋆ / Адказаць
22.06.2018 / 22:32
Что, сало в Украине закончилось? Пошла мода на "железо"? Благо, полагаю такого "добра" там сейчас в избытке. 
0
Филин / Адказаць
23.06.2018 / 00:57
Какая собака так нашла? Болт от ремня и гаечку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру