22.06.2018 / 18:02

У Гродне БМП раздушыла легкавік з кіроўцам унутры ВІДЭА 50

На выездзе з Гродна ў бок Сапоцкіна БМП наехала на легкавы аўтамабіль, якраз з боку кіроўцы. На месца здарэння неадкладна выехалі хуткая дапамога, супрацоўнікі МНС і ДАІ, паведамляе autogrodno.by.

— Калона вайсковай тэхнікі рухалася з боку «Прывала» і павяртала ў бок Гродна. На галоўнай дарозе адну з БМП занесла, і яна выехала на сустрэчную паласу, наўпрост на легкавы аўтамабіль. Кіроўцу «Фальксвагена» вельмі пашанцавала. Яго сядзенне склалася, і ён апынуўся ў становішчы лежачы. Але рулём і панэллю яму прыціснула ногі. Мужчыну змаглі хутка вызваліць. Ён пойдзе на папраўку, — паведаміў «АўтаГродна» відавочца Сяргей.

Таксама з'явілася відэа з камеры назірання. На відэа зафіксаваны момант наезду БМП на легкавы аўтамабіль. Гусенічную тэхніку сапраўды занесла на асфальце:

13
Uladzimir / Адказаць
22.06.2018 / 18:05
Катайтесь/не катайтесь, за расейские деньги... - дорогу НАТО на Маскву мы все равно покажем)
2
Vital / Адказаць
22.06.2018 / 18:08
IДЭЁТЫ
1
Бел. / Адказаць
22.06.2018 / 18:10
Занесла-бо гнау! Жах яки! Як пашанцавала, добра )
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру