22.06.2018 / 18:05

У Літве не пацвярджаюць, што знайшлі парэшткі менавіта Каліноўскага 4

У сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя, што літоўскімі даследчыкамі дакладна ідэнтыфікаваныя парэшткі Кастуся Каліноўскага. Нібыта нават прызначаная дата перапахавання кіраўніка паўстання 1863 года на тэрыторыях Беларусі і Літвы на 6 ліпеня на могілках Роса.

Дырэктар Інстытута гісторыі Літвы Рымантас Мікніс у размове з «НН» адзначыў, што «канчатковага заключэння экспертызы яшчэ няма».

Таму казаць дакладна, што напрыканцы мінулага лета на Замкавай гары ў Вільні быў знойдзены менавіта Каліноўскі, не выпадае.

Антраполагі Літвы шукалі сваякоў Каліноўскага, каб правесці генетычную экспертызу.

Кастусь Каліноўскі — лідар паўстання 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Ягонымі намаганнямі выдавалася газета на беларускай мове «Мужыцкая праўда».

Каліноўскі быў павешаны 22 сакавіка 1864 года ў Вільні на Лукішках. Яму было 26 гадоў.

Кастусь Каліноўскі стаў адным з сімвалаў змагання беларусаў за ўласную незалежнасць і ідэнтычнасць. На сёння Каліноўскага малюе моладзь на графіці, майках, набівае татуіроўкі. У Мінску ідзе збор подпісаў за адкрыццё помніка герою.

ЗП

2
Андрей Бобруйск / Адказаць
22.06.2018 / 19:56
Еще пару лет нашей политики и мы вообще без историй останемся
0
Guinness / Адказаць
22.06.2018 / 21:57
улічваючы звычкі расейскай ахранкі - спачатку 3-га адзяленна, а потым іх нашчадкаў, можна прадказаць, што рэшткі ворага кшталту Каліноўскага - спалілі.
3
Станислав Петрович / Адказаць
23.06.2018 / 01:04
Нашли и затихарили. 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру