22.06.2018 / 18:48

П'яны васьмікласнік на матацыкле ўрэзаўся ў машыну ДАІ, уцёк дадому і лёг спаць 4

П'яны васьмікласнік на матацыкле спрабаваў сысці ад пагоні ДАІ і сутыкнуўся са службовым аўтамабілем, паведамляе ДАІ УУС Мінаблвыканкама.

У Заслаўі супрацоўнікі ДАІ убачылі кіроўцу на матацыкле Днепр без уключаных фар і рэгістрацыйных знакаў.

Супрацоўнікі міліцыі прапанавалі матацыклісту спыніцца. Той праігнараваў праваахоўнікаў і спрабаваў уцячы. Але выпадкова стукнуў службовы аўтамабіль ДАІ і разбіў машыне задні левы ліхтар. Пасля сутыкнення ён саскочыў з матацыкла і ўцёк. Але неўзабаве быў затрыманы.

Высветлілася, што за рулём матацыкла знаходзіўся нецвярозы 8-класнік, навучэнец адной са школ Заслаўя. Хлопец уначы з сябрам адзначаў сваё 15-годдзе. Паводле яго слоў, яны выпілі літровую ўпакоўку пладова-ягаднага віна, пасля чаго ён узяў матацыкл, які раней іх кампанія купіла ў знаёмага. А пасля ДТЗ кінуў матацыкл, прыбег дадому і лёг спаць.

Супрацоўнікі ДАІ хутка высветлілі, хто быў за рулём, і патэлефанавалі маці падлетка. Яна і адвяла сына да праваахоўнікаў. Агляд паказаў 0,74 праміле. Непаўналетні парушыў шэраг ПДР, прадугледжаных сям'ю артыкуламі КаАП. Але за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзіцяці па арт. 9.4 КаАП пакараюць яго маці.

0
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
22.06.2018 / 19:13
Выпілі на двух (два хлапцы - двух хлапцоў; дваіх было б, калі хаўрусніцаю б была дзяўчына).
1
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
22.06.2018 / 19:18

https://nn.by/?c=ar&i=2116увесь сказ бязглузды
Хлопец у поўнач з адным адзначаў сваё 15-годдзе - бязглузды і неправільны сказ.
Не "ў поўнач", а 'апоўначы' - прыслоўе, якое раней было прыназоўнікам і назоўнікам ( а поўначы, параўнайце - а сёмай гадзіне, апоўдні). Дый з адным прыяцелем, другам, сябрам etc. Стаўцеся з большаю ўвагаю да таго, што пішаце. 
1
Андрей Бобруйск / Адказаць
22.06.2018 / 19:55
Молодец, сон лучшее лекарство
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру