Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва плануе вырашыць пытанне з пастаўкамі цэменту на працягу трох дзён, паведамляе БелТА.
У міністэрстве пацвердзілі, што ў Беларусі некалькі дзён назіраюцца перабоі з пастаўкамі цэменту будаўнічым кампаніям.
«Плануецца вырашыць пытанне ў аператыўным парадку, на працягу трох дзён», — адзначылі ў прэс-службе.
Заўтра раніцай у Мінбудархітэктуры адбудзецца нарада па гэтым пытанні.