Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, які адбывае ў Расіі 20-гадовы тэрмін па абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэрактаў, не будзе пісаць просьбы аб памілаванні, паведаміў ягоны адвакат.
Паводле яго слоў, з-за галадоўкі ў Сянцова пачаліся праблемы з ныркамі і сэрцам, таму ён пераважна ляжыць.
Раней адвакат паведамляў, што Сянцоў адмовіўся спыніць галадоўку па прапанове ЕСПЧ.