23.06.2018 / 11:38

Да якіх футбалістаў з чэмпіянату свету падобныя вядомыя беларусы — вызначае камп'ютар адшукайце вашага футбольнага блізнюка 6

Нарвежскі таблоід VG адмыслова да сусветнага першынства па футболе запусціў праект «Знайдзі свайго блізнюка з чэмпіянату свету»Карыстальнікам прапаноўваецца запампаваць сваё фота. Пасля чаго спецыяльная тэхналогія распазнавання твараў параўноўвае яго з выявамі 736 гульцоў, якія бяруць удзел у мундыялі.

Мы вырашылі знайсці футбольных блізнюкоў для вядомых беларусаў.

Вітаўт Вялікі — Кейлар Навас (Коста-Рыка)

Зорка Наваса ўзышла падчас мінулага чэмпіянату свету, дзе Коста-Рыка дайшла да чвэрцьфіналу. Пасля гэтага Кейлар перайшоў у «Рэал» і тройчы выйграў Лігу чэмпіёнаў.

На жаль, на бягучым чэмпіянаце свету Коста-Рыцы ужо нічога не свеціць — дзве паразы.

Тадэвуш Касцюшка — Давід Каўнацкі (Польшча)

Каўнацкага некалі называлі новым Левандоўскім. У 21 год форвард ужо паспеў стаць чэмпіёнам Польшчы і двойчы заваяваць суперкубак краіны-суседкі.

Кастусь Каліноўскі — Яан бен Алуан (Туніс)

Бен Алуан нарадзіўся і вырас ва Францыі. Паспеў нават згуляць адзін матч за маладзёжную зборную гэтай краіны, пасля чаго вырашыў змяніць спартыўнае грамадзянства і гуляць за Туніс. Але потым двойчы адхіляў выклікі ў афрыканскую зборную, чакаючы, што будзе запатрабаваны ў французаў.

Кастусь Каліноўскі ніколі б, вядома, так не зрабіў. 

Францішак Багушэвіч — Мікаэль Крон-Дэлі (Данія)

У 2016 годзе ў гульні супраць данецкага «Шахцёра» дацкі паўабаронца атрымаў жудасную траўму калена, праз якую прапусціў цэлы год. Але да радасці дацкіх заўзятараў вярнуўся ў футбол і быў выкліканы ў склад зборнай на чэмпіянат свету.

Янка Купала — Хесус Карона (Мексіка)

Прозвішча мексіканца супадае з назвай вядомага піўнога брэнда. У 2012 годзе «Мантэрэй», за які гуляў Карона, браў удзел у клубным чэмпіянаце свету, які спансуе іншая піўная кампанія. Таму на футболцы ў паўабаронцы замест «Карона» было напісана «'Хесус К».

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Якуб Колас — Хасэ Карвальё (Перу)

Хасэ Карвальё — трэці брамнік зборнай Перу на чэмпіянаце свету. Ён не браў удзелу ў адборачных гульнях, але паехаў на турнір у якасці надзейнага тылу на ўсялякі выпадак. Шанцаў убачыць яго ў дзеянні на расійскіх паля амаль няма, таму проста падзякуем Якубу Коласу за тое, што вы наогул даведаліся, што такі футбаліст існуе.

Максім Багдановіч — Дэян Лоўрэн (Харватыя)

Падчас югаслаўскай вайны сям'я Дэяна Лоўрэна была вымушана пакінуць Харватыю, і першыя футбольныя крокі будучы абаронца рабіў у Мюнхене.

Максім Багдановіч у дзяцінстве таксама з сям'ёй з'ехаў з радзімы. Але па мірнай прычыне — у Яраслаўлі атрымаў работу ягоны бацька Адам.

Язэп Драздовіч — Пепе Рэйна (Іспанія)

Пепе Рэйну лічаць вельмі важным чалавекам у зборнай Іспаніі. Ён адказвае за атмасферу ў калектыве. Таму ягоных заслуг у чэмпіёнствах свету і Еўропы (двойчы) таксама хапае.

Язэпа Драздовіча цяжка назваць кампанейскім таварышам. У вядомага мастака быў свой сусвет, які нам яшчэ належыць спазнаць.

Уладзімір Караткевіч — Масіма Луонга (Аўстралія)

Бацька Масіма — італьянец, мама — інданэзійка. Іх сын — аўстраліец і гуляе за зборную гэтай краіны. Такія вось цікавосткі касмапалітычнага свету.

У складзе зборнай Луонга стаў найлепшым гульцом кубка Азіі ў 2015 годзе. 

Аляксандр Лукашэнка — Месут Эзіл (Германія)

Нямецкі гулец турэцкага паходжання ў сваёй кар'еры выйграў амаль усё. Але вось у чым не зможа параўнацца са сваім «грамадзянскім» блізнюком, дык гэта ў тытулах на калядным турніры. 

Зміцер Дашкевіч — Джон Стоўнс (Англія)

Стоўнза часта параўноўваюць нават з Францам Бекенбаўэрам. У апошнім сезоне абаронца стаў чэмпіёнам Англіі.

Зміцер Дашкевіч заўжды на варце сумлення, сёння ён абараняе Курапаты. 

Аляксандр Саладуха — Браян Аўеда (Коста-Рыка)

Ці ведаў Аляксандр Саладуха, што ў яго ў адной цэнтральнаамерыканскай краіне жыве брат-блізнюк? Спадзяемся, ён пабачыць гэты артыкул і будзе цяпер заўзець за Коста-Рыку!

Макс Корж - Арнор Траўстасан (Ісландыя)

Траўстасан спрычініўся да ісландскага цуда на Еўра-2016, забіўшы пераможны мяч у гульні з аўстрыйцамі.

За два гады «малы пасталеў», клубная кар'ерна не заззяла дасягненнямі, але Траўстасан працягвае выклікацца ў зборную.

Пішыце ў каментарах, хто ваш футбольны блізнюк!

Піліп Каваленка

3
Дзяўчынка / Адказаць
23.06.2018 / 12:05
З большага абышто.
9
Інжу / Адказаць
23.06.2018 / 12:52
Сейчас любители чистоты беларуской крови разволнуются)

А программа интересная.А для женщин что-нибудь подобное есть?
0
Павал / Адказаць
23.06.2018 / 13:07
Нікалай Ёргінсэн (Данія)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру