Камандаванне ВПС ЗША падпісала кантракт з кампаніяй SpaceX Ілана Маска на вывад у космас новага вайсковага спадарожніка AFSPC-52. Для SpaceX гэты кантракт стаў першым кантрактам з Пентагонам, у рамках якога спадарожнік на арбіту павінна вывесці цяжкая ракета Falcon Heavy, першы тэставы запуск якой адбыўся толькі ў лютым 2018 года.
Паводле даных Fortune, старт Falcon Heavy з вайсковым спадарожнікам на борце павінен адбыцца ў 2020 годзе з касмадрома на мысе Канаверал, а кошт кантракта склаў $130 мільёнаў.
Першы кантракт з вайскоўцамі SpaceX падпісала ў 2016 годзе.