Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю «Пра поўны і безумоўны вывад замежных узброеных сіл з тэрыторыі Рэспублікі Малдова», у якой гаворыцца пра расійскі кантынгент у Прыднястроўі. Расійскі кантынгент, які прысутнічае на тэрыторыі Прыднястроўя, павінен пакінуць краіну, гаворыцца ў дакуменце.
За прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 64 краіны, супраць — 15, устрымаліся — 83.
Сярод тых, хто прагаласаваў супраць, была і Беларусь.