22.06.2018 / 23:10

Няўпэўненая перамога Бразіліі, паражэнне Ісландыі і «албанскі» дубль — вынікі дня + ВІДЭА галоў 5

На чэмпіянаце свету па футболе ў Расіі сёння адбыліся 3 гульні.

У першым матчы зборная Бразіліі ледзь перамагла Коста-Рыку — пераможцы забілі толькі ў дадатковы час. Выніковы лік 2:0 і гэта першая перамога бразільцаў на турніры.

У другой гульні зборная Нігерыі з лікам 2:0 абыграла Ісландыю. Знакамітая баявая крычалка ў гэты раз не дапамагла «вікінгам».

У апошнім матчы дня мультынацыянальная зборная Швейцарыі абыграла Сербію. Да 90 хвіліны ў гульні была нічыя 1:1, але на 90-й хвіліне ў Швейцарыі адзначыўся Шакіры — выніковы лік 1:2. Характэрна, што і Шакіры, і Джака (аўтар першага гола ў вароты сербаў), з'яўляюцца албанцамі.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

0
Жвір / Адказаць
22.06.2018 / 23:15
Ну, швайцары атрымалі заслужаную перамогу, няма пытаньняў. Іншыя вынікі таксама сюрпрызаў не ўяўляюць.
0
88 / Адказаць
23.06.2018 / 00:18
Швейцарцы на працягу ўсёй гульні (да 90 хвіліны) гнулі сваю лінію (дарэчы, тое ж самае яны рабілі і падчас гульні з Бразіліяй), шматразова і эфектыўна атакавалі, нанеслі каля 30 удараў, і ў выніку заслугова перамогі. Можна толькі па-добраму пазайдросціць іх фізічнай форме, каманднай гульне і жаданню перамагаць. 
Ну а Шакіры проста малайчына - калі святкаваў забіты гол - рукамі зрабіў сімвал 'арла' - герб Албаніі!
Мае віншаванні!!! 
0
LMI / Адказаць
23.06.2018 / 08:43
Джака - гэта наша арсенальская марціра. Страляе не часта, але заўжды надзвычай моцна і трапна
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру