23.06.2018 / 10:55

Кадыраў прысвоіў лідару зборнай Егіпта Салаху званне ганаровага грамадзяніна Чачні 7

Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў падпісаў указ аб прысваенні нападніку «Ліверпуля», лідару зборнай Егіпта Махамеду Салаху звання ганаровага грамадзяніна рэспублікі. Пра гэта Кадыраў напісаў у сваім Telegram-канале.

Махамед Салах. Фота 112.ua

«На ўрачыстай вячэры, якую даў у гонар зборнай Егіпта, я ўручыў Махамаду Салаху копію ўказа і нагрудны значок. Гэта заслужанае званне!», — напісаў Кадыраў. Паводле яго слоў, тысячы дзяцей, юнакоў і «асоб старэйшага ўзросту» атрымалі магчымасць убачыць аднаго з найлепшых гульцоў свету, а таксама пагутарыць з ім.

Таксама ён дадаў, што спадзяецца на хуткае правядзенне таварыскага матчу паміж футбольным клубам «Ахмат» і зборнай Егіпта ў Грозным.

Егіпет абраў Чачэнскую рэспубліку ў якасці базы для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па футболе. Там каманда жыве і рыхтуецца да матчаў. Зборная прайграла першыя два матчы ў групе і пазбавілася магчымасці выйсці ў плэй-оф. Егіпецкія СМІ адной з прычын няўдач каманды назвалі выбар Грознага ў якасці базы.

«Штаб зборнай быў адкрыты наросхрыст кожнаму сустрэчнаму, людзі прыходзілі, сыходзілі, сядзелі і сустракаліся з гульцамі без якога-небудзь кантролю або забароны падобнага роду дзеянняў, якія ўплываюць на канцэнтрацыю гульцоў перад матчамі», — паведамляла выданне Al-Ahram.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

nn.by

0
казбек и пик коммунизма / Адказаць
23.06.2018 / 11:01
эти своих в "беде" не бросают...
0
микола / Адказаць
23.06.2018 / 13:46
Салаху  по--у,  кадыров  чудачёк.  с  буквы  м.
0
88 / Адказаць
23.06.2018 / 13:58
Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў падпісаў указ аб прысваенні лідару зборнай Егіпта Махамеду Салаху звання ганаровага грамадзяніна рэспублікі

А чаму не прысвоіў ганаровае званне Дзюбе, ці Галавіну, ці таму ж Самедаву, што гуляюць за Расею!!?? 

https://nn.by/?c=ar&i=211638


Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру