Бізнэсовец прапанаваў тры шляхі вырашэння цяперашняй сітуацыі вакол Курапат:
— уладальнік гатовы прадаць комплекс цалкам па балансавым кошце прадстаўніку грамадства, які выкарыстае забудову ў іншых мэтах,
— уладальнік гатовы ўкласці сто тысяч даляраў у мемарыял Курапаты і змяніць фармат сваёй установы — з забаўляльнага на сямейны,
— уладальнік гатовы прадаставіць адзін з будынкаў комплексу для стварэння ў ім музея «Курапаты», перадаць грамадскай і палітычнай арганізацыі на баланс гэтае памяшканне. Адгарадзіць яго ад комплексу, забяспечваць камуналку, перафарматаваць комплекс з забаўляльнага ў сямейны.
«Хацелася б па максімуму скарыстацца магчымасцю і ператварыць гэтую ўстанову ў мемарыял Курапаты. Але я разумею, што сярод прадстаўнікоў дэмакратычнага грамадства не знойдзецца чалавека, які здолеў бы выкупіць гэты комплекс цалкам і перавесці яго ў фармат мемарыялу. Калі знойдзецца такі чалавек, альбо некалькі асоб, якія хацелі б укласці сродкі, то гэта быў бы самы ідэальны варыянт», — сказаў Кастусёў.
На 29 чэрвеня запланавана вялікая сустрэча ўладальнікаў комплексу, абаронцаў Курапат і уладаў.