23.06.2018 / 15:38

На трасе пад Мінскам два кіроўцы штурхаліся сваімі машынамі ВІДЭА 11

Разборкі на дарозе адбываліся 21 чэрвеня каля 12.00 непадалёк ад ДАІ Мінскага раёна.

Відэа даслаў у рэдакцыю abw.by Руслан, адзін з удзельнікаў канфлікту.

Як бачна на запісе, ён рухаўся па крайняй левай паласе, што, мабыць, і вывела з сябе кіроўцу «Опеля».

«Перада мной машына, а справа раварысты — гэта відаць на відэа. Ён не вытрымаў і па абочыне абагнаў, «падрэзаў» так, што я ледзь у яго не ўехаў. А калі я яго дагнаў, ён зноў пачаў «вучыць», але ўжо жорстка, не даючы абагнаць», — каментуе Руслан.

«Справа скончылася тым, што я яму паказаў спыніцца. Ён спыніўся, я падышоў і сказаў, што калі ён такі гарачы, то хай разгоніцца і ўедзе ў слуп — праз яго «вучобу» маглі пацярпець іншыя людзі. Да майго здзіўлення, ён вёў сябе вельмі спакойна. У выніку мы раз'ехаліся, але ў ДАІ я напісаў заяву і прадаставіў відэа — такіх безадказных людзей трэба караць», — дадаў Руслан.

nn.by

1
Uladzimir / Адказаць
23.06.2018 / 16:00
Рэд. Выдалена.
1
Бенедзікт / Адказаць
23.06.2018 / 17:12
Правільна зрабілі, што напісалі заяву... У Нямеччыне такі, як парушальнік, да канца жыцьця хадзіў бы пешкі, бо быў бы пазбаўлены правоў пажыцьцёва. У нас, залежыць ад ягоных сувязяў, пасады....
3
чалавек / Адказаць
23.06.2018 / 17:32
добрыя беларусы
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру