23.06.2018 / 17:42

Канадскі прэм'ер Трудо атрымаў штраф $100 за незадэклараваныя акуляры 7

Джасцін Трудо аштрафаваны на 100 даляраў за атрыманыя ў падарунак сонечныя акуляры. Ён не задэклараваў падарунак коштам вышэй за 200 даляраў у вызначаны законам тэрмін.

Пра гэта ў суботу, 23 чэрвеня, паведамляе DW са спасылкай на тэлеканал CBC.

У 2017 годзе Трудо і яго жонка атрымалі ў падарунак ад прэм'ера канадскай правінцыі Востраў Прынца Эдуарда дзве пары сонечных акуляраў у скураных футаралах. Цана такіх акуляраў складае ад 300 да 500 даляраў, адзначае CBC. Пры гэтым мясцовае заканадаўства абавязвае прэм'ер-міністра паведамляць пра ўсе атрыманыя падарункі коштам звыш 200 даляраў на працягу 30 дзён.

Канадскі прэм'ер-міністр Джасцін Трудо не задэклараваў падарунак «у выніку адміністрацыйнай памылкі», заявіла яго прэс-сакратарка. Трудо ўжо аплаціў прызначаны яму штраф, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні офіса камісара па пытаннях канфлікту інтарэсаў і этыкі.

nn.by

12
Вася / Адказаць
23.06.2018 / 17:52
Магу памыляцца, але мяркую, што гэта такі піяр, прычым у лявацкім духу.
2
цікава / Адказаць
23.06.2018 / 18:40
Вася, каго піяраць- заканадаўства ці Трудо? Вось Саша толькі пантаваўся майбахам, а хай бы вось так піярыўся, як у Канадзе.
5
Алексей / Адказаць
23.06.2018 / 19:55
Это супер премьер. Ему пиариться не надо. Умница
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру