23.06.2018 / 18:46

Напярэдадні выбараў супернік Эрдагана сабраў шматмільённы мітынг ФОТА 13

Мухарэм Інджэ паабяцаў прыхільнікам, што ў выпадку яго перамогі на выбарах Турцыя стане іншай краінай, піша ТАСС.

Мітынг у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты ад Народна-рэспубліканскай партыі Мухарэма Інджэ ў Стамбуле. Фота EPA-EFE/SEDAT SUNA

Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах ад асноўнай апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі Мухарэм Інджэ выступіў у суботу ў Стамбуле на шматмільённым мітынгу. Пра гэта паведамляе газета Cumhuriyet.

Агітацыйны мітынг у межах прэзідэнцкай гонкі прайшоў у стамбульскім раёне Мальтэпе. «На мітынгах у Ізміры і Анкары вас было шмат, але ў Стамбуле вас сабралася 5 мільёнаў чалавек», — падкрэсліў ён.

У сваёй прамове Інджэ паабяцаў прыхільнікам, што ў выпадку яго перамогі на выбарах Турцыя стане іншай краінай. «Заўтра прыйдзе канец дыскрымінацыі, заўтра прыйдзе канец бессэнсоўным тратам дзяржаўных сродкаў. За апошнія пяць дзён мы правялі 107 мітынгаў, і я ўдзячны вам за вашу падтрымку», — заявіў ён.

Фота svoboda.org

Па дадзеных газеты Sabah, Інджэ таксама паабяцаў аднавіць разарваныя ў 2012 годзе дыпламатычныя адносіны з Сірыяй у выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах. «У першыя сто дзён свайго кіравання я накірую амбасадара ў Сірыю, а 4 мільёны сірыйцаў вернуцца да сябе дадому», — заявіў Інджэ.

Ён таксама паабяцаў у выпадку перамогі на выбарах у першы ж дзень адмяніць рэжым надзвычайнага становішча, які быў уведзены ў Турцыі пасля спробы перавароту ў ліпені 2016 года. Інджэ значную частку сваёй кампаніі прысвяціў абяцанням будаваць фабрыкі, ствараць новыя працоўныя месцы, а таксама даваць зніжкі на дызельнае паліва фермерам.

Паралельна з Інджэ ў Стамбуле шэраг мітынгаў праводзіць і дзейны прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. На працягу дня ён пяць разоў выступіць з прамовай перад сваімі прыхільнікамі ў розных раёнах горада.

Вялікая ўвага кандыдатаў да стамбульскіх выбаршчыкаў абумоўлена тым, што тут пражывае адна пятая частка 80-мільённага насельніцтва рэспублікі. Чакаецца таксама, што Эрдаган і Інджэ заўтра прагаласуюць на выбарах менавіта ў Стамбуле.

Датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары ў Турцыі запланаваныя на нядзелю, 24 чэрвеня, гэта значыць амаль на паўтара года раней запланаванага тэрміну — у лістападзе 2019 года. Пасля гэтага ў краіне афіцыйна ўступяць у сілу папраўкі аб увядзенні прэзідэнцкай сістэмы кіравання.

Кандыдаты на выбарах

У прэзідэнцкай гонцы бяруць удзел шэсць кандыдатаў: дзейны прэзідэнт Таіп Эрдаган, кандыдат ад асноўнай апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі Мухарэм Інджэ, кандыдат ад апазіцыйнай «Добрай партыі» Мерал Акшэнер, кандыдат ад Партыі дабрабыту Тэмель Карамалаоглу, кандыдат ад партыі «Радзіма» Догу Перынчэк і кандыдат ад курдскай Партыі дэмакратыі народаў Селахацін Дземірташ.

Да парламенцкіх выбараў Вышэйшая выбарчая камісія дапусціла 11 палітычных партый. Гэта Партыя справядлівасці і развіцця, Партыя нацыяналістычнага руху, Народна-рэспубліканская партыя, Партыя дабрабыту, партыя «Радзіма», Незалежная партыя барацьбы, Партыя дэмакратыі народаў, «Добрая партыя», Партыя незалежнай Турцыі, Партыя вялікага адзінства, Дэмакратычная партыя.

nn.by

1
With / Адказаць
23.06.2018 / 18:55
Пяць мiльёнау не разгонiш
30
оГо! / Адказаць
23.06.2018 / 19:52
With ,лёгка, трэба толькi нашаму амапу прэмiю добрую выпiсаць! :)) 
1
так думаю / Адказаць
23.06.2018 / 20:37
оГо!, укакаецца твой амап і 100тыс. разганяць.  
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру