Фота AP/Tsvangirayi Mukwazhi
Выбух адбыўся на стадыёне ў горадзе Булавая, дзе прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва праводзіў мітынг у межах сваёй перадвыбарнай кампаніі.
На стадыёне былі тысячы людзей. Па папярэдніх дадзеных, ёсць пацярпелыя, але дакладная іх колькасць невядомая.
Эмерсан Мнангагва не пацярпеў і быў эвакуяваны.