Фёдар Свабода. Фота Уладзіміра Несцяровіча, прэс-служба Міністэрства спорту і турызму
Паводле інфармацыі некалькіх крыніц выдання, беларускі спецыяліст, які рыхтаваў каманду да Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане, звольніўся, што называецца, з канцамі. Фёдар Анатольевіч адмовіўся ад падаўжэння кантракту, дзеянне якога заканчваецца ў канцы чэрвеня.
Хто стане новым старшым трэнерам, пакуль невядома. Імёны кандыдатаў не вельмі гучныя для біятлоннага свету.
Цяпер у трэніровачным працэсе бярэ ўдзел толькі адна спартсменка з асноўнага алімпійскага складу — Ірына Крыўко. Дзінара Алімбекава праходзіць рэабілітацыю пасля аперацыі на левым плячы, Надзея Скардзіна і Надзея Пісарава кар'еры завяршылі, Дар'я Домрачава да гэтага часу не агучыла рашэнне аб працягу або завяршэнні кар'еры.