23.06.2018 / 21:36

На Львоўшчыне мікрааўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ. Сямёра пацярпелі, адна жанчына загінула 1

Аварыя адбылася 23 чэрвеня каля апоўдня непадалёк ад горада Вялікія Масты Сокальскага раёна Львоўскай вобласці на трасе Ковель — Жоўка.

Фота Нацпаліцыі Украіны

Паводле папярэдніх дадзеных, кіроўца аўтамабіля Skoda Octavia, 59-гадовы жыхар Львоўшчыны, заснуў за рулём. У выніку аўтамабіль выехаў на сустрэчку, дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам Volkswagen, у якім ехалі беларусы. За рулём быў 35-гадовы жыхар Валынскай вобласці, паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН.

На момант сутыкнення ў мікрааўтобусе знаходзіліся дзевяць пасажыраў — усе беларусы. Адна жанчына загінула, яшчэ сямёра пасажыраў дастаўлены ў бальніцу.

Шпіталізаваны таксама кіроўца легкавушкі, кіроўца мікрааўтобуса ад шпіталізацыі адмовіўся.

Усе акалічнасці аварыі высвятляюцца. 

nn.by

1
Адам Чумак / Адказаць
24.06.2018 / 13:33
а у Францыi кiроуцу, якi правёу за стырном больш за 2 гадзiны, штрафуюць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру