Зборная Германіі вырвала перамогу ў матчы са Швецыяй у другім туры на чэмпіянаце свету па футболе.
Зрэшты, 2:1 са Швецыяй, дасягнутыя на апошніх секундах, — не той вынік, якога чакалі заўзятары ад дзейнага чэмпіёна.
Немцы ціснулі ўвесь матч, і ўсё ж здолелі толькі ўратавацца ад абсалютнай ганьбы. Швецыя забіла першай (пасля контратакі адзначыўся Ола Тойванен), Германія адказала голам Марка Ройса.
Пасля было яшчэ і выдаленне нямецкага абаронцы Баатэнга, але Германія ўсё ж даціснула суперніка. Адзначыўся Тоні Крос.
У іншым матчы групы Мексіка перамагла Паўднёвую Карэю з лікам 2:1.
Такім чынам, пасля двух тураў турнірная табліца ў групе F выглядае наступным чынам:
1. Мексіка — 6 балаў.
2. Германія — 3 балы.
3. Швецыя — 3 балы.
4. Паўднёвая Карэя — 0 балаў.
Германіі засталося згуляць з карэйцамі, і цяпер усё ў іх руках.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!