Брытанскае выданне Daily Telegraph склала рэйтынг 100 найлепшых раманаў у гісторыі чалавецтва.
Пераможцай абвешчаны «Мідлмарч», твор Джордж Эліят — адной з самых вядомых аўтарак Віктарыянскай эпохі.
«Мідлмарч», экранізацыя.
На другім месцы рамантычны «Мобі Дзік» амерыканскага аўтара Германа Мелвіла, на трэцім — «Анна Карэніна» Льва Талстога.
Услед ідуць «Жаночы партрэт» Генры Джэймса, «Сэрца цемры» Джозэфа Конрада, «У пошуках страчанага часу» Марсэля Пруста, «Джэйн Эйр» Шарлоты Брантэ, «Місіс Дэлауэй» Вірджыніі Вулф і «Дон Кіхот» Мігеля дэ Сервантэса.
З сучасных аўтараў вышэй за ўсё знаходзіцца Джон Максвэл Кутзее і яго «Ганьба» (8-е месца).