Каля 2500 чытачоў сайта «Нашай Нівы» ўжо выказалі сваё меркаванне што да будучыні рэстарана ў Курапатах.
Апытанне прапаноўвала тры варыянты, абмаляваныя гаспадарам рэстарана «Паедзем паядзім» Леанідам Зайдэсам падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Партыі БНФ, а таксама «крайнія» ідэі — знесці рэстаран ці проста пакінуць яго ў спакоі.
Чытайце: Гаспадар скандальнага рэстарана ў Курапатах — 54-гадовы бізнэсмен Леанід Зайдэс
Самы папулярны варыянт пакуль — «Ніякіх кампрамісаў, няхай зносці». Яго падтрымалі 29% апытаных.
Адметна, што крайне негатыўна да рэстарана ў Курапатах ставяцца і аўдыторыя іншых беларускіх СМІ.
Напрыклад, пад гутаркай з Леанідам Зайдэсам на партале Тут.бай самы залайканы каментар выглядае наступным чынам: «Прычым тут захад, гэта ж наколькі самому трэба не быць чалавекам, каб баль на могілках ладзіць».