24.06.2018 / 17:59

Гулак: Захад сочыць, каб за кратамі не былі палітычныя апаненты ўлады, а Жамчужны і Паліенка як быццам такімі не з’яўляюцца 4

25 чэрвеня ў Жэневе на 38-й сесіі Савета па правах чалавека спецыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасці прадставіць свой чарговы даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

«Зараз улады не кідаюць за краты палітычных лідараў, але ж тэма палітвязняў не знікла. На дыпламатычным узроўні гэтая тэма гучыць, а Міклаш Харасці, думаю, выкажацца ў ААН з гэтай нагоды і яшчэ больш жорстка», — распавёў сайту palitviazni.info старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулаг.

Як вядома, даклад ахоплівае перыяд з 1 красавіка 2017 года да 30 красавіка 2018 года, але ў яго ўключаецца агляд усяго шасцігадовага перыяду дзеяння мандату з доказамі цыклічнасці праблемаў з правамі чалавека ў Беларусі.

Паўнамоцтвы Міклаша Харасці на пасадзе Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі скончваюцца напрыканцы кастрычніка гэтага года. Да гэтага часу, акрамя прадстаўлення даклада на сесіі Савета па правах чалавека ААН, ён прадставіць яго і на Генеральнай Асамблеі ААН.

«Мяркую, што Міклаш Харасці ў сваім дакладзе абавязкова закране тэму палітвязняў у Беларусі, — кажа старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулаг. — Праўда, зараз крыху іншая сітуацыя ў краіне і іншыя стасункі беларускіх уладаў з Захадам. Змяніліся паводзіны ўладаў, і некалькі змяніўся партрэт беларускага палітвязня».

Са слоў Алега Гулага, праблема наяўнасці ў краіне двух палітвязняў — Міхаіла Жамчужнага і Зміцера Паліенкі — па-ранейшаму на слыху, але еўрапейскія палітыкі да гэтага ставяцца своеасабліва.

«Захад адсочваў, каб за кратамі не былі палітычныя апаненты ўлады, а ў гэтым кантэксце Жамчужны і Паліенка як быццам такімі не з’яўляюцца, — дадае суразмоўца. —

Хаця мы вызначаем палітвязняў з пунту гледжання парушэнняў матывацыі з боку дзяржавы. Відавочна, што зараз улады не кідаюць за краты палітычных лідараў, але ж тэма палітвязняў не знікла. На дыпламатычным узроўні гэтая тэма гучыць, а Міклаш Харасці, думаю, выкажацца ў ААН з гэтай нагоды і яшчэ больш жорстка».

5
Ляксандра / Адказаць
24.06.2018 / 18:38
Вельмі цікава.Адкуль жа тэма палітвязьняў,калі не кідаюць за краты за палітыку?Цяжка зразумець такія высновы.
1
B2G / Адказаць
24.06.2018 / 20:00
Ляксандра, вы дрэнна прачыталі артыкул - кідаюць за краты менавіта за палітыку і за грамадскую дзейнасць, накіраваную супраць рэжуму, але з пункту гледжання EU - яны не з'яўляюцца апанентамі самі ведаеце каго.  
1
так-так / Адказаць
25.06.2018 / 09:02
літару Гулаку памяняйце...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру