Kuba Atys / Agencja Gazeta

Kuba Atys / Agencja Gazeta

Насамрэч не. Палякам засталося згуляць з Японіяй, але пакаваць валізкі заходнім суседзям можна ўжо сёння. Два матчы — дзве паразы. Сёння Польшча была разгромлена Калумбіяй з лікам 0:3. 

Галамі ў паўднёваамерыканцаў вызначыліся Міна, Фалькаа і Куадрада.

У гэтай групе сёння Японія і Сенегал згулялі ўнічыю — 2:2.

Сенегал — 4, Японія — 4, Калумбія —3, Польшча — 0.

Каманды гэтай групы ў 1/8 фіналу выходзяць на Англію і Бельгію.

У панядзелак на ЧС стартуе трэці тур. Матчы ў адной групе будуць пачынацца ў адзін час: або а 17-й, або а 21-й.

Так а 17-й згуляюць Расія і Уругвай і Саудаўская Аравія — Егіпет.

А 21-й — Іран — Партугалія і Іспанія — Марока.

Такім чынам ужо вечарам у панядзелак стане вядома, хто сфармуе першыя пары 1/8 фіналу: напрыклад, Расія — Партугалія, ці Расія — Іспанія? Або Уругвай — Іспанія (Партугалія).

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0