24.06.2018 / 23:07

Домрачава ў панядзелак можа абвясціць пра завяршэнне кар'еры 15

25 чэрвеня ў будынку НАК пройдзе прэс-канферэнцыя чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай. Яна можа абвясціць пра завяршэнне кар'еры.

Дар'я Домрачава пасля завяршэння алімпійскага сезона абяцала вызначыцца з пытаннем аб працягу сваёй кар'еры яшчэ да пачатку мая, але да гэтага часу, аж да трэцяй дэкады чэрвеня, ніякіх заяваў з гэтай нагоды не рабіла.

Тэрмін ранейшага кантракта тытулаванай спартсменкі са зборнай Беларусі заканчваецца 30 чэрвеня. У пачатку чэрвеня пра завяршэнне кар'еры заявіла Надзея Скардзіна.

6
?? / Адказаць
24.06.2018 / 23:42
А потым куды? У снайперы да прэзідзента?
15
сік / Адказаць
25.06.2018 / 00:07
Хай да дому вяртаецца ў Нягань к бацькам, ды гадуе дачку. Дзіцяці маці патрэбна. Хопіць ужо славіць дыктатуру.
3
Павал / Адказаць
25.06.2018 / 00:26
??, у Нарвегiю цi Аустрыю да мужа навошта ей гэтае балота
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру