Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Рэджэпа Таіпа Эрдагана з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Турцыі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

«Вынікі выбарчай кампаніі прадэманстравалі высокую ацэнку суайчыннікамі Вашай плённай працы, нацэленай на далейшае ўмацаванне краіны і забеспячэнне яе ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Упэўнены, што пад Вашым кіраўніцтвам Турцыя працягне свой паступальны рух па шляху прагрэсу і росквіту», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж Беларуссю і Турцыяй склаліся асаблівыя, сапраўды брацкія адносіны. «Перакананы, што стратэгічнае двухбаковае супрацоўніцтва, якое дынамічна пашыраецца, мае велізарны патэнцыял. Агульнымі намаганнямі мы здолеем дасягнуць новых вяршынь у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах узаемадзеяння», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0