Зборная Англіі без праблем выйшла ў плэй-оф, але там і група лёгкая
У нядзелю на чэмпіянаце свету па футболе скончыўся другі тур. У гэты дзень датэрмінова ў плэй-оф выйшла зборная Англіі.
Раней пуцёўкі заваявалі каманды Расіі, Уругвая, Харватыі, Францыі, Бельгіі.
Шанцы страцілі на выхад у плэй-оф зборныя Саудаўскай Аравіі, Егіпта, Марока, Перу, Коста-Рыкі, Паўднёвай Карэі, Туніса, Панамы, Польшчы.
Ад сёння і да чацвярга на чэмпіянаце будзе праходзіць па чатыры матчы, прычым два будуць пачынацца ў адзін час — тыя, што праходзяць у адной групе.
Так у 17:00 згуляюць Расія і Уругвай і Саудаўская Аравія — Егіпет.
А 21-й Іран — Партугалія і Іспанія — Марока.
Завершыцца групавы турнір у чацвер. Матчы 1/8 фіналу пройдуць з 30 чэрвеня па 3 ліпеня. Таксама будзе па два матчы ў дзень.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!