Марадона на матчы з Харватыяй
Пра гэта міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук сказаў у інтэрв'ю СТБ.
— Як зрабіць так, каб вярнуць заўзятараў на стадыёны? Так масава, як гэта было ў часы Савецкага Саюза, калі ўсе ішлі, усе перажывалі.
— У нас ўнутраны чэмпіянат, што ў хакеі, што ў футболе павінен быць моцны, павінна быць канкурэнцыя. Футбол, цікава чэмпіянат цяпер глядзець — «Шахцёр» гуляе з БАТЭ. Матч выдатны, цікава паглядзець. Мінскае «Дынама» гуляе, «Слуцк» гуляе добра, «Віцебск», брэсцкае «Дынама» пашумела з Марадонай [прызначаны старшынёй праўлення клуба — НН]. Лепш бы ён да нас прыехаў на адкрыццё стадыёна і брэсцкае «Дынама» паглядзеў, чым Аргенціну з Харватыяй. Бачыце — 0:3 — Аргенціна прайграла, на жаль.
— Як думаеце, ці зможа ён выправіць неяк сітуацыю?
— Прыход такога чалавека можа паўплываць ўжо на нашых людзей. Нашы людзі па-іншаму могуць ставіцца і запрацаваць па-іншаму. Вось чаго мы і чакаем, — сказаў Кавальчук ў эфіры тэлеканала СТБ.