Няшчасны выпадак адбыўся 22 чэрвеня ўвечары каля 18.50 у вёсцы Друкава. На лецішчы пры спальванні смецця ў вогнішчы выпадкова апынуўся балон ад мантажнай пены, які выбухнуў.

Побач знаходзіўся хлопчык 2010 года нараджэння. Дзіця атрымала тэрмічны апёк 15% твару, скроняў і кісцяў рук, ён быў шпіталізаваны.

Цяпер яго стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, пагрозы жыццю няма. Дарослыя ў момант здарэння знаходзіліся ў побач у альтанцы, паведамляе БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0