У матчы аўстралійскай лігі паміж «Белконен Юнайтэд» і «Канберай» (0:3) у другім тайме на поле выскачыў кенгуру.
Жывёла праскакала перад трыбунамі, выскачыла на поле і ўляглася ў штрафной плошчы адной з каманд. Спачатку гульцы спрабавалі прагнаць кенгуру самастойна і жартам кідалі ў яго мяч. Аднак жывёліна аказалася здольнай — абодва ўдары яна адбівала, пасля чаго на час паскакала за межы поля, але, калі гульня аднавілася, зноў вярнулася на газон.
Тут у справу ўступіла «цяжкая артылерыя»: за кенгуру паехаў пікап. Жывёліна зразумела, што ёй тут не рады і пакінула поле.