Актывісты выпрацавалі агульную пазіцыю наконт перамоваў з уласнікамі рэстарана, што размешчаны каля ахоўнай зоны мемарыяла.

«Прадстаўнікі абаронцаў Курапатаў гатовыя сустрэцца з уладальнікамі рэстаранна-забаўляльнага комплексу 27 чэрвеня а 10.00 на пляцоўцы партала TUT.BY. Наша ўзгодненая пазіцыя:

  1. Спыненне працы рэстарана.
  2. Незалежнае грамадскае расследаванне абставінаў будаўніцтва з удзелам усіх зацікаўленых бакоў.
  3. Выкуп рэстарацыі грамадзкасьцю непрымальны», — напісаў Севярынец у фэйсбуку.

Подпісы пад заявай паставілі Павел Севярынец, Марат Гаравы, Зьміцер Дашкевіч, Рыгор Кастусёў, Алег Корбан, Вольга Мікалайчык, Эдуард Пальчыс, Вячаслаў Сіўчык, Ганна Шапуцька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0