Саўладальнік рэстарана «Паедзем паядзім» Леанід Зайдэс не каментуе свой удзел у сустрэчы з абаронцамі Курапатаў, якую тыя прапанавалі правесці 27 чэрвеня. Пра гэта ён заявіў TUT.BY.

У панядзелак Павел Севярынец у сябе ў фэйсбуку апублікаваў заяву абаронцаў Курапатаў пра тое, што яны гатовыя сустрэцца з уладальнікамі рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Паедзем паядзім» 27 чэрвеня ў 10.00 на пляцоўцы TUT.BY.

«Наша ўзгодненая пазіцыя: спыненне працы рэстарана, незалежнае грамадскае расследаванне абставінаў будаўніцтва з удзелам усіх зацікаўленых бакоў», - напісаў Севярынец.

Выкуп рэстарана грамадскасцю — варыянт, пра які казалі многія вядомыя людзі — абаронцы лічаць непрымальным.

Запрашэнне сустрэцца 27 чэрвеня Леанід Зайдэс каментаваць адмовіўся.

«Устрымаюся ад каментароў», — сказаў бізнэсмен TUT.BY.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0