У сферы аховы здароўя працягваюцца затрыманні. Яшчэ на мінулым тыдні быў затрыманы галоўны доктар Мінскай абласной клінічнай бальніцы, піша Tut.by.

«Затрыманы галоўны доктар Мінскай абласной клінічнай бальніцы — за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Затрымалі ў сераду, вывелі ў кайданках. Да гэтага часу няма ніякай афіцыйнай інфармацыі», — паведаміла крыніца ў МАКБ.

Затрыманне пацвердзіў яшчэ адзін суразмоўца з сістэмы аховы здароўя.

У Следчым камітэце пра затрыманне галоўнага доктара МАКБ «не маюць інфармацыі на гэты конт». У КДБ гэтую інфармацыю таксама не каментуюць.

Тым не менш, галоўны доктар Мінскай абласной клінічнай бальніцы адсутнічае на працоўным месцы з мінулага тыдня.

«У нас няма ніякай афіцыйнай інфармацыі. Звяртайцеся да кіраўніцтва», — сказала TUT.BY в.а. галоўнага ўрача Алена Індзюкова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0