25.06.2018 / 13:36

У Мінску з'явіўся інтэрактыўны стрыт-арт, прысвечаны Святлане Алексіевіч ФОТА вам падабаецца? 3

Тут і далей фота: Алег Латушка, Фартуната Латушка

У Мінску з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Ён месціцца на адным з колішніх завадскіх карпусоў на тусовачнай вуліцы Кастрычніцкая. З'яўленне мурала прымеркавана да выхаду пяцітомніка «Галасы Утопіі» — сучасных перакладаў пяці асноўных твораў Алексіевіч на беларускую мову.

Калі падысці да арт-аб'екта ўшчыльную, дык можна пачуць нобелеўскую лекцыю, з якой Алексіевіч выступіла на ўручэнні прэміі, адзначае «Еўрарадыё».

Аўтар арту — вулічны мастак Ігар Стахіевіч (Bazinato) з Маладзечна. У мінулым сезоне на фестывалі «Vulica Brazil» ён добра хайпануў, паставіўшы там жа, на Кастрычніцкай, фігуру «Вялікая істота», якой мінакі неўзабаве адбілі рукі. 

Спадзяемся, што стрыт-арт, на якім Алексіевіч чытае нобелеўскую лекцыю, напаткае больш удзячны лёс.

4
Дзікі лось / Адказаць
25.06.2018 / 15:20
Падабаецца! Зроблена на ўзроўні, абы толькі п'яныя ватныя вандалы не знеслі ў першыя ж ночы.
0
Арсения / Адказаць
26.06.2018 / 01:02
Прыемна!
0
metsavend / Адказаць
26.06.2018 / 01:15
Доброе, умное лицо с лёгкой смешинкой в глазах, руки, держащие книгу - раскрытые ладони - человек, открытый миру. Образ, соответствующий моему представлению о Светлане Александровне. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру